Комментарии
Андрэй Дынько, «Наша нiва»

Вінцук выгнаў Паўла. Лявон выгнаў Алеся. Лёша выгнаў Франка

Сапраўдны мужчына павінен пасадзіць дрэва, паставіць хату і выгадаваць сына. Сапраўдны старшыня БНФ павінен кагосьці выгнаць.

Абрагам радзіў Ісака, Ісак радзіў Якава. Кніга быцця Партыі БНФ гучыць іначай: Вінцук выгнаў Паўла. Лявон выгнаў Алеся. Лёша выгнаў Франка.

А за што? А што ў Інтэрнэце нешта сказаў. Алеся Міхалевіча таксама выключалі, бо ён у інтэрнэце нешта сказаў. Ізвініце, можа я чагосьці не панімаю. Можа, прасцей выключыць доступ да інтэрнэта на сядзібе БНФ? Каб не драбіцца з хуткасцю амёбаў.

Франак варты павагі за сваю актыўнасць, і тое, што яго разам з Шылам спецслужбы правялі ў армію і з арміі па адным сцэнары, паказвае, якую ўвагу яны яму надаюць.

Франак заслугоўвае пагарды за тую адсутнасць палітычнай культуры, з якой ён у часе нармальнай палітычнай палемікі адносна выбару партыйнага курсу пачаў біць ніжэй пояса пад бабскае пляткарства.

І павага, і пагарда не вечныя.

Як бы ні было, не дзяліцеся, хлопцы. Дзяліць Вам няма чаго.

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)