В мире
Сяргей Балай

Вільня адкрыла Калядны тыдзень (фота)

На Кафедральнай і Ратушнай плошчах старажытнай беларускай сталіцы загарэліся елкі. Рытуал стаў чаканай традыцыяй для гараджан. Селета, па словах арганізатараў, Калядны тыдзень стане яшчэ больш захапляльным.

Побач з галоўнай ёлкай Літвы, у скверы Одміну, разгарнуўся Клядны кірмаш, які будзе радаваць гараджан і гасцей Вільні да Свята Трох Каралёў 6 студзеня.

Самае цікавае, што селета муніцыпальных грошай на Каляды не хапіла, таму віленскае самакіраванне прыцягнула да арганізацыі свята прыватных спонсараў і актыўных гараджан.

У 19.30 у суботу на галоўнай плошчы Вільні згаслі ўсе агні і загарэлася агенчыкамі галоўная ёлка. Адразу пасля гэтага ў небе над літоўскай сталіцай распусціліся вогненныя кветкі ферверку. Гараджане бавілі час, ствараючы сабе настрой спевамі, бадзёрай вандроўкай і глінтвейнам. Свята ў Вільні чакае ня толькі за кожным кутом, але і на галоўных вуліцах гораду.

А на плошчы ля гарадской ратушы галоўным аздабленнем стала фігура з лёду, на фоне якой з задавальненнем фатаграфуюцца ўсе жадаючыя.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)