Общество
Сяргей Балай

«Вельмі шмат часу выдзяляю на самаадукацыю»

Былы палітвязень Сяргей Каваленка апраўляецца ад наступстваў зняволення і галадоўкі. З карэспандэнтам «Салідарнасцi» ён дзелiцца бліжэйшымі планамі.

Увесь час – сям’і

— Яны шмат былі без мяне, адвыклі, таму перадусім, увесь мой час для іх. Наладзіць адносіны з дзецьмі, калі яны ад цябе адвыклі, складана. Гэта тая ж штанга, якую я цягаў ў турме, толькі шанга псіхалагічная і яе таксама трэба падымаць.

Арганізм хутка аднаўляецца

— Здароў’е, дзякуй богу, вяртаецца. Калі падчас галадоўкі я важыў 45кілаграмаў, то сення – 95, і трэба падтрымліваць форму. Я шмат бегаю, займаюся спортам. Пасля галадоўкі пачаліся праблемы з памяццю. Не мог узгадаць нейкія агульнавядомыя звыклыя рэчы, але яны праходзяць. Арганізм хутка аднаўляецца.

Дома займаюся самаадукацыяй

— Рамонт кватэры амаль цалкам зрабіла жонка, так што гаспадарчых заняткаў мала. Вельмі шмат часу выдзяляю на самаадукацыю. Паставіў мэту самастойна вывучыць ангельскую мову. У якасці працы я асвойваю прафесію відэяаператара і мантажора. Мой знаёмы займаецца здымкамі вяселляў, прапанаваў і мне паспрабаваць. Будоўля трохі наскучыла, але ёй прыходзілася займацца каб заробіць грошы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)