Velcom і МТС просяць адмовіцца ад аўтадазвону ў навагоднюю ноч

Аператары мабільнай сувязі звярнуліся да абанентаў.

У звароце Velcom зазначаецца, што напярэдадні святаў спецыялісты кампаніі правялі адпаведныя тэхнічныя працы, у выніку якіх была пашырана ёмістасць сеткі і прапускная здольнасць SMS-і MMS-цэнтраў.

Рэкамендуем вам здзяйсняць аднаразовыя спробы выкліку абанента і адпраўкі SMS, устрымацца ад функцыі аўтадазвону, — гэта дазволіць пазбегнуць перагрузак сеткі ў навагоднюю ноч.

Некалькі парадаў па наладжванні сувязі ў навагоднюю ноч дала таксама сваім абанентам і кампанія МТС, якая таксама правяла падрыхтоўчую працу.

Нават калі званок устанаўліваецца даўжэй, — гаворыцца ў звароце МТС, — чым звычайна, працягвайце заставацца на лініі.

Калі вы атрымліваеце адказ «Абанент заняты», значыць, хутчэй за ўсё, менавіта цяпер абанент абменьваецца віншаваннямі з кімсьці іншым. Адпраўце яму SMS з просьбай ператэлефанаваць.

У пэўныя моманты, калі здзейсніць званок не атрымоўваецца, лепш спыніць бесперапынна набіраць патрэбны нумар: гэта стварае лішнія нагрузкі на сетку, а таксама памяншае шанцы тых, хто спяшаецца павіншаваць вас.

МТС нагадвае, што пік тэлефанаванняў прыходзіцца ў навагоднюю ноч на перыяд з 23:00 да 01:00, калі нагрузка вырастае ў 3–4 разы

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)