Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час

«Ведаю, што беларусы загадаюць на Новы год. І ўпэўнена, што здзейсніцца»

Марыя трапіла на Акрэсціна ў ноч на 10 жніўня, калі там было самае пекла.

Яе гісторыю мы ўжо распавядалі: дзяўчына была назіральніцай на выбарах, пазбегла затрымання на сваім участку, але трапіла пад «хапун» увечары ў цэнтры Мінска. Калі праз некалькі месяцаў я адшукала яе і прапанавала пераасэнсаваць тое, што з ёй адбылося, яна адазала: «Ох, так, шмат часу прайшло. Але ўсё гэта дагэтуль са мной».

«Упершыню бачыла, як у людзей свяціліся вочы»

Марыі 28 гадоў. Яна фрылансер і індывідуальны прадпрамальнік. Да выбараў займалася тым жа, і яшчэ — перакладамі. Па прафесіі Марыя ўсходазнаўца, перакладчыца з кітайскай.

Запытваю ў яе, як яна трапіла ва ўсю гэтую гісторыю з выбарамі і чаму вырашыла стаць незалежнай назіральніцай падчас прэзідэнцкай кампаніі.

— Я два гады жыла ў Грузіі. Вярнулася ў сакавіку. Нашы выбары заўсёды лічыла фарсам, і калі б не з’яўленне Бабарыкі, доўга б ігнаравала ўсе падзеі. Са з’яўленнем Бабарыкі, якому я паверыла, у якім я пабачыла сапраўднага лідара, здольнага прывесці Беларусь да таго стану, да якога б я хацела, я не змагла заставацца не пры справах.

Палітыкай я цікавілася і раней, прычым даволі глыбока. Гэта не гісторыя, што я была апалітычнай, а тут натхнілася. Не. Але раней мне не хацелася быць часткай гэтых брудных гісторый з прадказальным канцом.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(20)