Общество

Вардамацкi: Колькасць прыхільнікаў саюзу з Расеяй знізілася на траціну

Беларуская аналітычная майстэрня праводзіла даследаванне ў снежні 2019 года. Сярод апытаных – людзі з розных рэгіёнаў Беларусі, прычым не толькі гарадское, але і сельскае насельніцтва.

Цягам 2019 года колькасць прыхільнікаў саюзу з Расеяй знізілася з 60,4 да 40,4 %. Пра гэта сведчаць вынікі сацыялагічнага даследавання Беларускай аналітычнай майстэрні Андрэя Вардамацкага, паведамляе Белсат.

Са звестак Беларускай аналітычнай майстэрні вынікае, што цягам 2019 года ў беларускім грамадстве адбылася змена геапалітычнай арыентацыі. Адсотак прыхільнікаў саюзу з Расеяй знізіўся з 60,4 да 40,4 %. Такім чынам, калі заўтра адбудзецца рэферэндум наконт геапалітычнага выбару Беларусі, то прыхільнікі саюзу з Расеяй не змогуць атрымаць абсалютнай большасці галасоў.

З верасня да снежня 2019 года адбывалася абвальнае падзенне прарасейскіх настрояў: колькасць прыхільнікаў саюзу знізілася на 14,7 % за чатыры месяцы (з 54,8 да 40,4 %). Адначасова ўзмацніліся праеўрапейскія настроі ў грамадстве: колькасць прыхільнікаў уваходжання ў Еўразвяз вырасла з 24,4 да 32 %.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(21)