Вайна і дзеці: «Мама кінулася на двор. Яна на каленях прасіла паліцаяў нам дараваць…»
Дзеці вайны — адносна новы і не вельмі дакладны выраз, якім азначаюць людзей, чыё нараджэнне прыпала на перыяд ад канца 1920-х да 1945-га.
Ля Крывічоў у былым памешчыцкім маёнтку працаваў дзіцячы дом для юных «остарбайтараў». Выхаванцы там знаходзіліся, пакуль шукалі іх сваякоў, якія маглі б забраць бязбацькавічаў.
Кантынгент быў яшчэ той: хлопцы бегалі ў суседнюю вёску па самагонку, дзяўчаты пагульвалі. Сваю аднагодку-выхавацельку слухаліся і паважалі: яна перажыла акупацыю і ў іх вачах была гераіняй.
Жыхар Лагойска Анатоль Макарэвіч застаўся круглым сіратою. Перш спынілася сэрца ў бабулі, калі партызаны выводзілі з хлява ўжо другую карову, потым ад ранаў і туберкулёзу памёр бацька. Затым хлопец пахаваў матулю і трох брацікаў-сястрычак. Двое выжыўшых трапілі ў дзіцячы дом. А Толік туды не захацеў — і ў 13 гадоў гаспадарыў у доме адзін. Прамакаткай затыкаў дзіравы чаравік і гэтак ішоў у школу.
У гарнізоне з ворагамі даводзілася жыць побач. Кожны дзень бачыць іх зверствы, выконваць іх загады. Так што лагойскія жыхары нацярпеліся ад усіх: і ад акупантаў, і ад паліцэйскіх, і ад партызанаў. Пра паліцаяў гавораць, што былі найгоршымі, і што нават немцы ў параўнанні з імі «нармальныя людзі».
З успамінаў Валянціны Гарачка: «З 18.00 аб’яўлялася каменданцкая гадзіна. На вуліцы ні душы, адно паліцаі дзяжураць. Паслала нас мама ў студню па ваду, трэба было купаць браціка. Старэйшая сястра набірала, а мне даручылі пільнаваць.
А тут яны, двое, са зброяй. Як закрычаць дзікім голасам — «Пароль!» — і наставілі на сястру аўтамат. Я ўсікалася ад страху, пабегла да мамы, трасуся і паўтараю, як заведзеная: «Пароль! Пароль!» Мама ўсё зразумела і кінулася на двор. Яна на каленях прасіла паліцаяў нам дараваць».
Працяг артыкула чытайце тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное