Па-першае, ніякага закону, дэкрэту пра амністыю няма. Усе, хто вяртаюцца, патэнцыйна мэты для затрымання і арышту ўжо на мяжы.
Усаў: Што павінна пазбавіць ілюзій жадаючых вярнуцца ў Беларусь
Палітолаг Павел Усаў – пра стварэнне міжведамаснай камісіі, якая будзе вырашаць, каго з беларусаў, якія з’ехалі, рэжым гатовы пусціць у краіну.
– Раптоўна Лукашэнка ўзняў тэму апазіцыі, сёньняшняй палітычнай сітуацыі ў Беларусі.
Чарговы раз было ўзнятае пытанне рэінтэграцыі праціўнікаў (шэраговых актывістаў) у сістэму, але на жорсткіх умовах, – піша Усаў. – Быў нават прадстаўлены шлях «вяртання».
а) пакаянне;
в) маральная і псіхалагічная перабудова асабовасьці;
с) татальны надзор і дзейнасць на карысць сістэмы.
Адмыслова будуць створаны фільтры, фабрыка па перафарматаваньню асобы ў лепшых традыцыях таталітарнай еўгенікі. Будзе сфарміравана нейкая камісія, куды ўвойдуць прапагандысты і чыноўнікі. Лічыце інквізіцыя. Грыша Азаронак магчыма будзе прызначаны яе кіраўніком.
Але!!!
Давайце паразважаем над тым, як гэта будзе выглядаць, што павінна пазбавіць ілюзій жадаючых вярнуцца ў Беларусь.
Па-другое, няма ніякага дзяржаўнага воргану, структуры з шырокімі паўнамоцтвамі, з якім можна «кантактаваць» акрамя клеркаў з ГУБАЗіКу ці КДБ, і які можа даць гарантыі для спакойнага вяртання да дому.
Па-трэцяе, працэдура пакаяння не дае ніякіх гарантый спакойнага жыцця. Менавіта камісія Грышы будзе вырашаць, пакараць, ці памілаваць чалавека выключна сыходзячы з уласных жаданняў і капрызаў, нельга выключаць маральнага і фінансавага шантажу.
На сеньняшні момант няма прыкладу чалавечага вяртання пратэстоўцаў, актывістаў да папярэдняга жыцця і не будзе.
Па-чацвёртае, ключавым механізмам уздзеяння на чалавека будзе маральна-псіхалагічнае яго прыніжэньне: даптаньне бел-чырвона-белага сцягу, цалаваньне партрэту Лукашэнкі і ўсе гэта з запісамі на відэа.
Нездарма асноўнымі тэзісамі лукашэнкаўскага «працэсу вяртання» будзе не хрысціянскі канцэпт вяртання «блуднага сыну», а інквізітарскі – цалаванне крыжу на вогнішчы.
Лукашэнка разумее, што вярнуць прыхільнасць грамадзян не магчыма, і што трэба зламіць іх індывідуальнасць, псіхічную і маральную цэласнасць.
Лукашэнка не збіраецца ісці на міравую, а толькі дацісканьне. Але, улады адчуваюць узрастаючую стомленасьць беларусаў як за мяжой, так і ўнутры краіны і намагаюцца гэта выкарыстаць, але ізнову па-дубоваму, так як дзейнічалі ў перыяд кавіду.
Таксама, улады разумеюць, што адбываецца вымыванне спецыялістаў з Беларусі і ў будучым можа стварыць праблемы для сістэмы.
Нягледзячы на падаўленне грамадства, Лукашэнка імкнецца перабудаваць сацыяльную базу пратэсту будучага, (паглыбленне крызісу, параза Расеі ў вайне), пасіянарыяў трэба альбо цалкам нейтралізаваць, альбо перарабіць псіхалагічна, зрабіць часткай сістэмы.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное