Политика
Ігнат ЧАКАЦКІ, «Мы»

Урад Сідорскага мусіць сысці ў адстаўку

Лідэр руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч кажа пра неабходнасць адстаўкі ўраду Сяргея Сідорскага і сфармавання ўраду, які быў бы здольны нарэшце правесці ў краіне эканамічныя рэформы.

"Апошнія падзеі, звязаныя з прыняццем і хуткім скасаваннем пастановы Савета міністраў Беларусі № 991, прадэманстравалі некампетэнтнасць беларускага ўраду", — заявіў палітык у інтэрв'ю "Мы".

На ягоную думку, "ацэнка нарматыўных актаў, якія прымаюцца апошнім часам (уключна з забаронай Нацбанку выдаваць валютныя крэдыты насельніцтву), сведчыць пра бездапаможнасць ўладаў у змаганні з эканамічным крызісам. Абвешчаныя дзяржаўныя праграмы дэбюракратызацыі, лібералізацыі і барацьбы з карупцыяй не даюць вынікаў".

"Замест ураду Сідорскага павінен быць створаны новы ўрад, які будзе рэфармаваць эканоміку, ствараць пазітыўны інвестыцыйны клімат і спрыяць нацыянальнаму прадпрымальніцтву. Надышоў час прагматычных, праеўрапейскіх палітыкаў, якія размаўляюць на адной мове з сусветнай палітычнай і эканамічнай элітай. Чым хутчэй адбудуцца адпаведныя кадравыя змены, тым больш шанцаў будзе ў беларускай эканомікі справіцца з наступствамі крызісу", — лічыць Аляксандр Мілінкевіч.

А ці гатовыя самі паплечнікі Мілінкевіча ўвайсці ў такі рэфарматарскі ўрад? У руху кажуць, што так, але пасля вольных выбараў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)