Унучка Лукашэнкі паступіла ў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт
Анастасія Лукашэнка, дачка Дзмітрыя Лукашэнкі, паступіла ў МДУ. Іспыт па рускай мове яна здала на 90 балаў, піша Наша Ніва.
Анастасія вучылася ў ліцэі БДУ, паспела нават стаць віцэ-міс на ліцэйскім конкурсе прыгажосці.
Аднак пасля падзей мінулага лета, яна і яе малодшая сястра Дар'я забралі дакументы, як і Коля Лукашэнка, які таксама паступіў у ліцэй.
Дзе працягвалі вучобу дзеці з сям’і Лукашэнкі, не паведамлялася. Коля на працягу навучальнага года, як і раней, суправаджаў бацьку на палітычных мерапрыемствах.
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное