Общество

Уладзімер Арлоў: Перамены адбудуцца ня ў гэтым жніўні. Не выключаю ўвядзеньня надзвычайнага становішча

Пісьменьнік Уладзімер Арлоў пракаментаваў Свабодзе палітычныя падзеі ў Беларусі.

Фото Радыё Свабода

— За каго паставіў подпіс, казаць ня буду, бо цаню мужнасьць усіх, хто насамрэч зрабіў сумленныя асэнсаваныя крокі і пакутуе за гэта. Больш пэўна пра ўсё можна будзе гаварыць, калі зьявяцца праграмы кандыдатаў. Альбо ня зьявяцца, бо іх не зарэгіструюць, нягледзячы на рэальна сабраныя подпісы.

Аднак сытуацыя мяняецца кожны дзень, і, можа стацца, ужо заўтра зьменіцца прынцыпова. Не выключаю ўвядзеньня надзвычайнага становішча.

— Калі ў Беларусі могуць, на вашу думку, адбыцца палітычныя зьмены?

— Я разумею, што кожны, хто адважна і, спадзяюся, адказна ўступіў у перадвыбарчую гонку, павінен — становішча абавязвае — рабіць аптымістычныя заявы, але я тут магу пагадзіцца толькі з адным: грамадзтва, бясспрэчна, увачавідкі робіцца іншым і гэта вяшчуе перамены.

Калі яны адбудуцца, сказаць пакуль надзвычай складана. Шмат каго, відаць, расчарую, калі скажу, што ня ў гэтым жніўні.

Але вось што галоўнае: гэтыя перамены мусяць адбывацца ў незалежнай дзяржаве. Незалежнасьць мы павінны быць гатовыя бараніць любымі сродкамі. Калі кандыдат у прэзыдэнты з гэтым ня згодны — гэта ня мой кандыдат.

Ведущая «Беларусь 1» – о милиции: откуда столько ненависти и жестокости у тех, кто избивает своих же соотечественников?

Зорка Купалаўскага: Што гэта за бандфармаванні арудуюць у цэнтры Мінска?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.1(73)