Улады выселяць моладзь са студэнцкай вёскі перад чэмпіянатам свету па хакеі

Новы комплекс студэнцкіх інтэрнатаў зможа адначасова разьмясьціць больш за 7 тысячаў заўзятараў падчас Чэмпіянату сьвету па хакеі, які пройдзе з 9 па 25 траўня 2014 году ў Менску. Аб тым, дзе ў гэты час будуць жыць болей за 11 тысячаў студэнтаў, ніхто не клапоціцца.

Як лічыць генэральны сакратар Фэдэрацыі хакея Беларусі Яраслаў Заўгародні, на Чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менск прыедуць мінімум 20 тысячаў чалавек. Прынамсі, на столькі заўзятараў разьлічаныя ўжо ўзьведзеныя і заплянаваныя гатэлі і іншыя будынкі, куды можна «ўпісаць» прыхільнікаў хакею:

— Разыначкай чэмпіянату сьвету стане новы комплекс студэнцкіх інтэрнатаў, мы яго называем вёска заўзятараў. Гэты комплекс будзе пабудаваны ў 2013 годзе і зможа разьмясьціць больш за 7 тысячаў. Прычым гэта будзе даволі камфортнае і таннае пражываньне, а атмасфэра, што будзе створаная там аматарамі хакея, напэўна прыйдзецца даспадобы заўзятарам з розных краін, — цытуе словы Заўгародняга «БЕЛТА».

На тое, што студэнтам на час чэмпіянату прыйдзецца пацясьніцца, чыноўнікі казалі даўна. З-за падрыхтоўкі да прыезду заўзятараў ужо былі зачыненыя некаторыя студэнцкія інтэрнаты БДУ, БДЭУ і іншых ВНУ. Некаторых студэнцкія інтэрнаты толькі чакае гэткі лёс.

— Кажучы аб падрыхтоўцы да чэмпіянату сьвету па хакеі, ня варта аднабока зацыклівацца на павелічэньні месцаў у гатэлях, — распавядаў кіраўнік Ўпраўленьня бытавога і гасьцінічнага абслугоўваньня насельніцтва Менгарвыканкаму Андрэй Новікаў, маючы на ўвазе найперш пэрспэктывы падсяленьня прыхільнікаў хакею да студэнтаў.

Працяг матэрыяла чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)