Комментарии
Віталь Цыганкоў, Facebook

«Улады трошкі больш за некаторых крытыкаў ведаюць пра цяперашні ўплыў Белсату»

Калі нейкія людзі здуру (спадзяюся, што «здуру», а не наўмысна, жадаючы шкоды Белсату) кажуць, што Белсат малаэфэктыўны – то я хачу прывесьці самы відавочны аргумэнт.

Гэта – стаўленьне афіцыйных уладаў. Нікога так не ганялі на ўсіх узроўнях, як белсатаўцаў. Менавіта карэспандэнтаў Белсата выклікалі ў рэгіёнах у пракуратуру за працу без акрэдытацыі. Менавіта Белсат ні ў якай форме (ні як офіс, ні індывідуальна як «карэспандэнтаў замежных смі») не прызнавалі і не акрэдытоўвалі ў Менску, трымаючы яго фактычна на паўлегальным становішчы.

Менавіта «Белсат» (а не нейкія візавыя ці гандлёвыя паслабленьні) стаў галоўнай тэмай торгу афіцыйнага Менску з афіцыйнай Варшавай. Беларускім уладам прыбраць Белсат было важней нават за інвэстыцыі і эканоміку.

Бо, магчыма, улады трошкі больш за некаторых крытыкаў ведаюць пра цяперашні ўплыў Белсату і – галоўнае – разумеюць ягоны патэнцыял.

Ну, а польскія палітыкі, якія прымаюць гэтае рашэньне – проста вельмі вузка, прымітыўна, недальнабачна, і ў выніку – няправільна ўспрымаюць нацыянальныя інтарэсы сваёй краіны.

#Белсатжыві

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)