Общество

Удзельнікам датэрміновага галасавання выдаюць піва

У Менску ў 110-й выбарчай акрузе на ўчастках 696-697 выбаршчыкам, якія прагаласавалі, выдаюць квіток, які можна атаварыць на месцы і атрымаць за гэта бутэльку піва, джын-тоніка ці мінеральнай вады.

Пра гэта прэс-службе БХД паведаміў назіральнік Яўген Батура.

Паводле яго словаў, у чарзе па алкаголь штораз узнікалі сваркі сярод тых, хто хацеў атрымаць за дарма бутэльку.

Цікава, што ўчасткі знаходзяцца ў сярэдняй школе № 108 па вуліцы Мендзялеева 15.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)