Общество
Барыс Гарэцкі, baj.by

У журналісцкім турніры памяці Юрыя Шырокага перамагла каманда Еўрарадыё

Удзел у матчах бралі каманды ГА “БАЖ”, БелаПАН, Радые Свабода, Еўрарадые, партала TUT.BY, тэлеканала “БЕЛСАТ” і сяброў заўчасна памерлага Юрыя Шырокага, у памяць якога і праводзіцца штогадовы турнір.

Паўдзельнічаць у спаборніцтве альбо падтрымаць сваю каманду на турніры прыйшлі многія вядомыя ў Беларусі журналісты. Сярод іх галоўны рэдактар газеты “Товарищ” Сяргей Вазняк, дырэктар інфармагенцтва БелаПАН Алесь Ліпай, журналісты Радые Свабода Валер Каліноўскі і Алег Грудзіловіч і іншыя.

Нагадаем, што два апошнія гады – 2011 і 2012 – пераможцам турніру імя Юрася Шырокага станавілася каманда ГА “БАЖ”. Віншуем БАЖаўцаў з ганаровым другім месцам і дзякуем за выдатную гульню ўсім удзельнікам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)