Политика

У затрыманай Наталлі Радзінай ідзе кроў з вушэй

У журналісткі сайту «Хартыя-97», якая знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ, Наталлі Радзінай падазрэне на чэрапна-мазгавую траўму. Але жанчыну дагэтуль не адправілі на сканаванне галавы.

Пра гэта паведаміла «Радыё Свабода» маці Радзінай. Со слоў адваката Мар’яны Сямешкі, якая наведала сваю падабаронную 27 снежня, Наталля трымаецца бадзёра, спакойна. Але ў яе ідзе кроў з вушэй, што сведчыць пра чэрапна-мазгавую траўму. Тым не менш Наталлі дагэтуль не зрабілі сканаванне галавы.

Да таго ж, Радзіна моцна прастуджаная. Яе маці дамагаецца перадаць лекі для дачкі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)