Общество
Ілья Лапато

У якую кабалу трапляюць мадэлі, падпісваючы кантракт?

У рукі «Салідарнасці» трапіла форма кантракта, які Нацыянальная школа прыгажосці заключае са сваімі мадэлямі. Згодна з ім дзяўчына/хлопец абавязаная даваць згоду на любое выкарыстанне свайго адлюстравання (вобраза), голаса і нават «асабістых якасцяў».

Мадэлям забараняецца курыць у грамадскіх месцах і ўдзельнічаць у стварэнні фота (відэа) эратычнага зместу.

Пры гэтым мадэль не можа свабодна ўдзельнічаць у фотасесіях і здымках на тэлебачанні, а таксама даваць інтэрв’ю і ўладоўвацца на працу без папярэдняй згоды НШП.

Кантракт абавязвае мадэль папярэджваць кіраўніцтва НШП пра кантракты з “трэцімі асобамі” і нават патрабуе, каб мадэль узяла ў НШП на гэта пісьмовы дазвол.

Хлопец або дзяўчына, якія маюць кантракт з НШП, не могуць без узгаднення са школай удзельнічаць у конкурсах прыгажосці і мерапрыемствах ад “трэціх асобаў”. Адметна тое, што на 16 пунктаў “мадэль абавязаная” прыходзіцца толькі 5 пункты “НШП гарантуе”.

Сярод тых, з кім Нацыянальная школа прыгажосці заключае кантракты, у абавязковым парадку ідуць пераможцы конкурсу “Міс Беларусь”. Менавіта НШП сярод астатніх мадэльных агенцтваў Беларусі мае ліцэнзіі на ўдзел у такіх конкурсах як “Miss World” і “Miss International”. Таму дзяўчат, якія прадставяць Беларусь на гэтых конкурсах, выбірае менавіта Нацыянальная школа прыгажосці.

Акрамя іншага, НШП з’яўляецца адным з арганізатараў конкурса сталічных прыгажунь “Міс Мінск”, з пераможцай якога таксама заключаецца кантракт.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)