Лица
Даніла Стрыжак, «Еўрарадыё»

У Ягора Хрусталёва ў Маскве скралі машыну

Пераезд вядомага беларускага тэлевядучага на працу ў Маскву скончыўся бядой — бандзюкі скралі ўлюбёную «Таёту» Хрусталёва прама ў двары яго жылога дома.

У Ягора Хрусталёва ў Маскве скралі машыну

Пра тое, што ў Ягора Хрусталёва ў Маскве скралі машыну, Еўрарадыё расказаў ахоўнік мінскай аўтастаянкі па праспекце Пераможцаў, дзе сёння стаіць легкавік жонкі Хрусталёва.

Ахоўнік:

– Нядаўна на стаянцы пабачыў Хрусталёва, ён і расказаў, што ў Маскве ўгналі яго машыну — «Таёту». Давялося нават хабар міліцыянтам даваць, каб хутчэй распачалі справу аб крадзяжу. Хрусталёў прыязджаў у Мінск, відаць, хацеў жончыну машыну забраць, вунь стаіць яе жоўты легкавічок. Але не забраў. Размова з Хрусталёвым была кароткай. Пару словаў сказаў і пайшоў далей, спяшаўся.

ЕРБ: «А што, жонка ў Мінску засталася?».

Ахоўнік: «Так, чамусьці жыве тут, у гэтым доме».

Еўрарадыё датэлефанавалася ў Маскву да самога Ягора Хрусталёва. Нагадаем, што былы тэлевядучы беларускага ток-шоў «Выбар» працуе сёння ў Маскве прадзюсерам спецыяльных праектаў на тэлеканале СТС. Ягор Хрусталёў пацвердзіў, што яго «Таёту» сапраўды ўгналі.

– Навошта пра гэта пісаць? — адказаў на тэлефанаванне Хрусталёў. — Так, машыну ўгналі прама з двара майго жылога дома.

У Ягора Хрусталёва ў Маскве скралі машыну

ЕРБ: «Якая была машына?»

Ягор Хрусталёў: «Таёта Авенсіс», добра, што аўтамабіль быў застрахаваны па аўтакаска»

Як паведаміў карэспандэнту Еўрарадыё супрацоўнік «Белдзяржстраха», які займаецца страхоўкамі аўтакаска, усе грошы ў выпадку такога ўгону ўладальніку аўто павінны кампенсаваць.

– Нават калі вы ездзіце за мяжу, мы робім так званую «дамову пашырэння» — і грошы за скрадзены аўтамабіль будуць кампенсаваныя.

Як паведаміў Еўрарадыё сам Ягор Хрусталёў, грошы за «Таёту Авенсіс» яму ўжо вярнулі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)