У Вілейскім раёне ўшанавалі памяць ахвяр сталініскіх рэпрэсій

20 траўня ў Вілейцы і ў раёне Вілейскага вадасховішча адбылася акцыя памяці вязняў Вілейскай турмы, якія былі расстраляныя ў чэрвені 1941 году. Як паведаміў Радыё Свабода сустаршыня Аргкамітэту ўшанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій гісторык Ігар Кузьняцоў, у акцыі ўзялі ўдзел каля сарака чалавек, у тым ліку прадстаўнікі грамадскасці Вілейкі, актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

У жалобных урачыстасцях бралі таксама ўдзел паэт Сяргей Законнікаў, старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімер Колас, сакратар аргкамітэта Уладзімір Раманоўскі і іншыя. Пасля жалобнай акцыі ля Каменя памяці ў раёне Вілейскага вадасховішча і невялічкага мітынгу, удзельнікі акцыі наведлалі могілкі, дзе ўсталяваны памятны знак расстраляным 24 чэрвеня ў двары Вілейскай турмы(каля тысячы чалавек). Там актывісты запалілі памінальныя свечкі.

Прадстаўнікі аргкамітэта таксама сустрэліся з мясцовай грамадскасцю ў рамках Года памяці, прысвечанага 70-годдзю трагічнага 1937 году — піку сталінскіх рэпрэсій. Па словах Ігара Кузняцова, у межах гадавіны 29 траўня адбудзецца ўшанаванне памяці ахвяраў рэпрэсій у Курапатах, Лошыцы, парку Чалюскінцаў і Трасцянцы. Падобныя акцыі пройдуць таксама ў Баранавічах, Вілейцы, Барысаве, Бабруйску і ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)