Общество
Алег Грузьдзіловіч, «Радыё Свабода»

У віктарыне ля касьцёлу перамог Вітаўт Сіўчык

У Менску прайшла трэцяя па ліку акцыя шматдзённай кампаніі за вяртаньне вернікам касьцёлу сьвятога Язэпа і кляштара бэрнардынцаў. Акцыю праводзяць актывісты БХД і «Маладога фронту» на ганку касьцёлу, у якім цяпер месьціцца архіў.

У субботу, 18 верасня, ўвечары між удзельнікаў была праведзеная віктарына па гісторыі храму, пабудаванага ў 18-м стагодзьдзі. Пераможцам віктарыны стаў Вітаўт Сіўчык, сын вядомага актывіста Вячаслава Сіўчыка. Другое месца заняў Мікалай Дземідзенка, трэцяе — Уладзімер Яроменак. У акцыі ўзялі ўдзел болей за 20 чалавек. Міліцыянты акцыі не перашкаджалі, але за ёй уважліва сачылі людзі ў цывільным. У нядзелю, 19 верасьня, побач з касьцёлам зноў зьбяруцца змагары за яго вяртаньне вернікам. Намечаны канцэрт бардаў і галасаваньне за кінафільмы, вартыя перакладу на беларускую мову.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)