У Віцебску прайшоў першы конкурс веліканаў (фота)

Першы конкурс веліканаў прайшоў 26 чэрвеня у Віцебску. Абвясціла яго мясцовая газета «Віцьбічы».

Першы конкурс веліканаў прайшоў 26 чэрвеня у Віцебску. Абвясціла яго мясцовая газета «Віцьбічы».

Спачатку арганізатары разгубіліся — заяўкі падалі ўсяго сем высокіх жанчын і адзін мужчына! Але па ходу дзеяння веліканы падцягнуліся. Нават два замежных турысты — іспанец і француз. Замежнікі аказаліся драбнаватыя — адзін да двух метраў не дарос тры сантыметры, другі — два. Віцебскія ж хлопцы двухмятровую планку перараслі.

Пераможцам стаў Аляксей Андрыянаў, чый рост складае два метры восем сантыметраў. Побач са жонкай Святланай, якая ростам ўсяго 169 сантыметраў, ён сапраўдны велікан! На другім і трэцім месцы апынуліся браты Мікалаевы. Абодва хлопцы таксама выцягнуліся болей як на два метры.

Вымяралі рост веліканаў, параўноўваючы іх з самым высокім чалавекам на Зямлі Фёдарам Махновым, які жыў на Віцебшчыне. Ягоны рост быў 282 сантыметры.

З Махновым мерыліся ростам не толькі мужчыны, але і жанчыны. Самая высокая жанчына ў Віцебску — Наталля Русанава, якая мае рост 197,5 сантыметраў. На другім і трэцім месцах — яе сяброўкі, былыя баскетбалісткі Ірына Іванова і Алена Чыстабаева. Кабеты прызналіся, што рост ім не перашкаджае. Галоўнае — пазбавіцца комплексаў, быць вясёлай і энергічнай.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)