У Віцебску падчас напісання дыктоўкі затрымалі Барыса Хамайду

Падчас затрымання грамадскі актывіст і распаўсюднік незалежнай прэсы паабяцаў, што і ў пастарунку працягне напісанне Агульнанацыянальнай дыктоўкі

Барыса Хамайду, грамадскага актывіста і распаўсюдніка незалежнай прэсы, затрымалі раніцай у чацвер у Віцебску ля помніка Уладзіміру Караткевічу. Ён пісаў Агульнанацыянальную дыктоўку.

Акцыя толькі пачалася, як побач з'явіліся праваахоўнікі.Яны запатрабавалі, каб Барыс Хамайда спыніў напісанне дыктоўкі, бо "парушае закон аб правядзенні масавых мерапрыемстваў".

Барыс Хамайда паабяцаў, што і ў пастарунку працягне напісанне дыктоўкі.

Барыс Хамайда і Сяргей Каваленка (апошні начытваў тэкст дыктоўкі)

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)