У турфірмах долар каштуе столькі ж, колькі еўра ў авіякампаніі

У інтэрнэт-краме лічбавай тэхнікі zaza.by зранку ў пятніцу долар каштаваў 6700 рублёў. А пасля абеду падаражэў да 6900 рублёў і пакуль больш не мяняўся. Па словах супрацоўніка крамы, курс пачаў скакаць на апошнім тыдні, да таго ж назіралася адносная стабільнасць.

Праўда, пакупнікі стараліся набываць дробныя тавары.

– Попыт, зразумела, упаў, але нешта бяруць. Пераважна бяруць невялікія тавары: акумулятары, флэшкі – да 50 долараў. Нешта буйное – за 200 ці 300 долараў – бяруць мала. Адносна нядрэнна бяруць фотаапараты, – кажа супрацоўнік фірмы.

У інтэрнэт-краме deshevo.by апошнім часам сітуацыя з заказамі таксама нармалізавалася. Але за апошні тыдзень кошт долара вырас з 6300-6400 да 7200 рублёў, а пакупнікі паменшылі сваю актыўнасць.

– Тэлефануюць, пытаюцца, але неяк неахвотна. Бачаць, што нядаўна ўсё было больш-менш стабільна, а цяпер зноў пачало расці. У мінулым месяцы было добра з заказамі, набывалі. А зараз невядома, што будзе ў бліжэйшай будучыні, - кажа прадавец.

Апошні месяц курс долара ў турфірмах складае 7400-7500 рублёў. Па словах супрацоўніцы фірмы «Сальвейк-тур», у параўнанні з прошлым годам, ездзіць адпачываць сталі меней. Калі і едуць, выбіраюць бюджэтныя пуцёўкі ў Балгарыю ці Турцыю.

– У мінулым годзе летам нам не было калі папіць кавы. Толькі цяпер людзі ажывіліся, і актыўнасць стала нагадваць пачатак жніўня мінулага года, – адзначыла супрацоўніца «Сальвейк».

Прадстаўнік тураператара кажа, што да самога курса турысты прывыклі і ўжо не так не здзіўляюцца, як некалькі месяцаў таму.

У нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» курс еўра складае 7212 рублёў. Гэта крыху больш кошту еўра паводле Нацбанка (7071 рубль) і меней кошту долара ў турфірмах (7400-7500 рублёў). За долар у «Турэцкіх авіялініях» прыйдзецца заплаціць таксама больш, чым за еўра ў «Белавія» – 7370 рублёў.

Карэспандэнт Еўрарадыё замовіў на сайце aw.by раменны шкіў для Opel 2002 года. Кошт запчасткі - 162 еўра. Можна плаціць і рублямі па курсе 9150 рублёў за еўра.

 

Цяпер

21 чэрвеня

7 чэрвеня

10 траўня

Інтэрнэт-крамы

6900-7200 рублёў

6300-6500

6200

4000-4200

Нацбанк

4999

4985

4981

3061

Латвійскі банк Rietumu

8100

рубель зняты з канвертацыі

7600

5350

Турфірмы

7400

8500

8500

5000-5500

Крама аўтазапчастак aw.by* (еўра)

9150

8700

8700

7100

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)