«У тумане» атрымаў узнагароду ў Канах ад кінакрытыкаў

Фільм «У тумане», зьняты Сяргеем Лазьніцам паводле аповесьці Васіля Быкава, уганараваны прызам міжнароднай фэдэрацыі кінакрытыкі FIPRESCI.

У нядзелю 27 ліпеня журы назаве пераможцаў асноўнага конкурсу, ляўрэатаў «Залатой пальмавай галінкі». Фільм «зь беларускімі каранямі» «У тумане» ня цешыцца папулярнасьцю у букмэкераў, аднак рашэньне фэстывальнага журы непрадказальнае.

Цырымонія пачнецца а 20-ай гадзіне па менскім часе.

25 траўня адбылася прэм’ера фільму ў Канах. Сяргей Лазьніца выйшаў на чырвоную дарожку пад песьні Касі Камоцкай.

У суботу, 26 траўня адбылося ўганараваньне ў намінацыі Un Certain Regard. Атрымальнікам гран-пры стаў мэксыканскі фільм «Пасьля Люсіі» (DESPUÉS DE LUCIA). Беларускія стужкі ня ўдзельнічалі ў конкурсе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)