«У соты раз прабітае дно». Лідэры меркаванняў пра знос крыжоў у Курапатах
Вядомыя беларусы ў Фэйсбуку выказаліся пра дэмантаж крыжоў у Курапатах.
Фота Алена Талкачова
Журналістка Радыё Свабода Ганна Соўсь звяртае ўвагу на тое, што знеслі крыжы, якія ўсталяваў Дашкевіч, новыя, а не старыя, якія з часам збіраліся мяняць. На яе думку, гэта сьведчыць пра тое, у кім бачыць пагрозу ўлада.
— Гэты быў выбарачны знос. І дакладны загад.
Пісьменніца Святлана Курс піша:
— Бедная наша Беларусь. Ходзяць над ёй хмары з гаўна, і не стаяць у нас ні дрэвы, ні крыжы, ні старыя дамы, і птушкі не вядуцца.
Святлана чакае, каб фокус увагі за Курапацкія крыжы быў звужаны і накіраваны на аўтара ідэі.
— Фокус ня толькі людзкой увагі. Фокус чоткі, як прамень сонца ў лупе.
— Пры камуністах узрывалі цэрквы. Пры Лукашэнку — валяць крыжы ў Курапатах. Злодзеі ёсць злодзеямі ва ўсе часы, — выказалася Наста Дашкевіч.
Былы старшыня АГП Анатоль Лябедзька пытаецца:
— I хто яны пасля гэтага? Гэта тая дыктатура пра якую з iмпэтам казала Эйсмант! Толькi не на словах, а ў дзеяннi.
— Здзіўлення няма. У соты раз прабітае дно, — напісаў журналіст Дзмітры Гурневіч.
— Якімі ж трэба быць людзьмі, каб бульдозерамі зносіць крыжы? Няўжо гэта сярод нас, беларусаў, ёсць такія людзі? — абураецца намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.
Міхал Янчук задаецца пытаннем:
— На якім месцы ў вечаровых выданнях сённяшніх дзяржаўных тэленавін выйдзе сюжэт пра знос крыжоў у Курапатах? Вы пасля сённяшняга сатаністычнага злачынства па-ранейшаму лічыце важным пытанне пра тое, якія «выбары» адбудуцца першымі — парламенцкія ці прэзідэнцкія?
Журналіст Дзяніс Івашын параўноўвае нашу дзяржаву з крыжамі ў Курапатах:
— У нас даўно няма сваёй беларускай дзяржавы. Яна знішчаная й выкарчаваная, як крыжы ў Курапатах, парваная на шматы, як наш бел-чырвона-белы сцяг, расстраляная эскадронамі сьмерці.
Але ў нас пакуль ёсць нашая беларуская краіна, і толькі ад нас залежыць, калі яна ўрэшце ачомаецца й скіне зь сябе ярмо самазванца.
— Трэба быць апошнім мярзаўцам, каб аддаць загад выкопваць крыжы, лічыць лідэр Руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч.
Основатель сайта «Сильные новости» Петр Кузнецов прокомментировал события в Куропатах:
— Сносить кресты — это хуже, чем жечь книги, или лучше? Или абсолютное дно, когда снизу уже никто не постучит, все же существует, и оба действия — это оттуда?..
Наста Дашкевіч: Улада паводзіць сябе, як і камуністы, што растрэльвалі людзей
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное