Политика
Анастасія Зелянкова

У Сіўчыку адпала неабходнасць

Вячаслаў Сіўчык адпушчыны на свабоду. Як паведаміў "Салідарнасці" сам палітык, у яго ўтрыманні, паводле міліцэйскіх дакументаў, "адпала неабходнасць".

Нагадаем, Вячаслаў Сіўчык быў затрыманы 24 сакавіка на вуліцы Захарава. Ратуючыся ад пераследу, палітык спрабаваў з'ехаць на таксі, аднак безвынікова.

Як пазней высветлілася, Сіўчыка затрымалі як падазраванага ў крымінальнай справе паводле 242 артыкула (падрыхтоўка акцыі, у выніку якой могуць узнікнуць масавыя беспарадкі). Суткі палітык правёў у ізалятары часовага ўтрымання.

Сёння, калі акцыя, прымеркаваная да Дня Волі скончылася, Вячаслаў Сіўчык быў адпушчаны на свабоду. У дакуменце адзначаецца: «Принимая во внимание, что в настоящий момент отпала необходимость в его содержании, подозреваемого Сивчика… отпустить».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)