Общество
Змiцер Дзежыц

У Полацку забаранілі музычную акцыю да Дня роднай мовы

Акцыя павінна была адбыцца 21 лютага ля памятнага знака літары «Ў».

Меркавалася, што полацкія музыкі – лідар гурта «Горад N» і фальклорны калектыў «Варган» – праспяюць некалькі песень на матчынай мове, а шпацыруючыя па праспекце палачане зацікавяцца, спыняцца, паслухаюць і такім чынам даведаюцца пра адметнасць сённяшняга дня.

Як паведамілі арганізатары імпрэзы, галоўная прычына забароны – позна пададзеная заяўка. Нажаль, яны не уклаліся ў15-дзённы тэрмін, што і дало афіцыйную магчымасць выканкаму забараніць цікавую і карысную падзею.

Таксама сярод прычын забароны – адсутнасць дамоўленасцей з міліцыяй і «хуткай».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)