Коктейль
Tarantino, Аліса Жыдовіч, Еўрарадыё

У першы дзень «Басовішча» ўзгадвалі мінулае і пырскаліся шампанскім

У польскім мястэчку Гарадок пачаўся штогадовы фестываль беларускай музыкі «Басовішча». Каб павіншаваць яго з 20-годдзем на сцэну выйдуць гурты, якія ўжо не існуюць – «Мроя» і «Бонда».

Таксама ў гэтым годзе не будзе конкурсу для маладых гуртоў. У першы дзень – 17 ліпеня -- канцэрт пачаўся а 7-й гадзіне выступам гуртоў «Унія» і «Тарпач».

«Тарпач»

А адкрыццё фестывалю адбылося ў 8 гадзін вечара: на сцэну былі выкліканыя арганізатары розных гадоў, яны узялі па бутэльцы шампанскага, і урачыста палілі ім публіку. Рэакцыя на гэта самой публікі была неадназначная: некаторыя радаваліся і з адкрытым ротам імкнуліся насустрач кроплям, а іншыя шпурлялі ў паважаных людзей на сцэне пластыкавымі бутэлькамі.

Пасля цырымоніі адкрыцця на сцэну выйшаў гурт Рахіс. Хлопцы спявалі пра смяротную пагрозу, якая навісла над беларусамі і крычалі “Жыве Беларусь”. Два вакалісты гурта паказвалі не лепшыя вакальныя здольнасці, але выдатную фізічную падрыхтоўку, а аранжыроўкі узбагачаў Яўген Бузоўскі, гітарыст гурта IQ-48.

Пераможца конкурсу 2001 году гурт Бан Жвірба на фоне маладзейшых гуртоў выглядаў вельмі “якасным” і арыгінальным. Узнікла адчуванне, што час, калі на “Басовішчы” перамагалі Бан-Жвірба, быў калі не лепшым, то вельмі удалым для беларускага фолку.

Наведвальнікі фестывалю і калегі музыкі вельмі перажывалі за вакалістку гурта Крысціну – па дарозе ў Гарадок яна была укушаная гадам невядомай пароды падчас аднаго з прыпынкаў і экстранна шпіталізаваная. На сцэне Крысціна паказала, што любыя гады ёй не па чым.

Вядучы канцэртаў Віктар Шалкевіч – адзін з "рарытэтных" удзельнікаў Басовішча

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)