«У нас яшчэ сто гадоў не будзе сяброўства з Расіяй»

Як ні пнулася расійская прапаганда стварыць з Крыму вобраз выспы парадку і стабільнасьці, людзі бягуць адтуль. Бягуць у «ахопленую хаосам» Украіну, якая знаходзіцца «на мяжы катастрофы».

Малюнак на асфальце дзяцей-бежанцаў з Крыму

На паўночна-заходняй ускраіне Кіеву, у Пушча-Водзіцы, у двух санаторыях зараз жывуць 104 дарослых і 29 дзяцей. Крымскія татары, украінцы, рускія, армяне. З Севастопалю, Керчы, Джанкою, Еўпаторыі, Алупкі, Алушты...

Кажуць, расійскае тэлебачанне прадстаўляе гэтых людзей лайдакамі, якія проста скарысталіся момантам і паквапіліся на дармаўшчынку. Магчыма, ёсць і такія, але мне яны не сустракаліся.

Ёсць побытавая прычыны ад'езду — Ганна, цяжарная жанчына, напрыклад, з'ехала, бо ў Крыму немагчыма нарадзіць. Хуткая не выязджае па выкліках, бо ў іх няма паліва. Але ў асноўным людзей прымушаюць з'язджаць патрыятычныя перакананні.

Працяг рэпартажу чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)