У Нацыянальнай бібліятэцы дэфіцыт туалетнай паперы (фота)

Ноу-хау беларускай эканомікі — адзін рулон на ўсе кабінкі.

Нацыянальную бібліятэку дзяржаўная прапаганда называе тварам Мінска. Туды водзяць экскурсіі з усёй Беларусі, праводзяць міжнародныя форумы і семінары, абслугоўваюць замежныя дэлегацыі. Пра яе недахопы было сказана і напісана столькі, што пра гэта можна складаць кнігі, але чарговае новаўвядзенне смяшыць да колікаў.

У прыбіральні бібліятэкі вісіць вялікі жоўты ўказальнік «Туалетная бумага» са стрэлачкай, якая паказвае на апарат, адкуль звычайна бяруць паперу, каб выцерці рукі.

А вось у кабінках паперы няма!

Ні ў адной з дзясятка. Апарат (такі самы, нібыта з папяровамі рушнікамі) у кожнай з іх вісіць — але пусты.

Атрымліваецца, згодна з логікай адміністрацыі, наведвальнік мусіць зайсці ў прыбіральню і ўзяць сабе паперы па патрэбах. Калі раптам не хопіць — са спушчанымі штанамі прабегчыся да апарата зноў і атрымаць новую порцыю.

Вось такая эканомія.

Парадаваўшыся вынаходніцтву, хочацца параіць адміністрацыі бібліятэкі ўвесці норму туалетнай паперы на чалавека ў месяц. Напрыклад, першыя чатыры разы ён атрымае паперу бясплатна, у наступныя разы — па «эканамічна абаснаваных цэнах».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)