Общество
Павел Свярдлоў, Еўрарадыё

«У мяне ёсць міні-спаднічка, але я яе даўно не апранала!»

Дзяўчынка, якая падрала Байнэт кліпам «Я з вёскі», не паліць, любіць доўгія спадніцы і сукенкі, слухае Ірыну Дарафееву.

Еўрарадые пазнаемілася з Ксюшай Дзягелька – школьніцай з Акцябрскага, якая ў шматкі падрала Байнэт кліпам “Я з вескі”. Ксюша без ваганняў адказала на ўсе нашыя пытанні.

Ксюша Дзягелька: “З гэтым кліпам я збіраюся ехаць 25 красавіка ў Мазыр на конкурс “Я – лідар”. Да конкурса мы і зрабілі гэтае відэа. Аўтар музыкі і аўтар тэкста – Паук Андрэй, не памятаю, як там яго па-бацьку. Ен вядзе гурток у Доме дзіцячай творчасці. Там мы і здымалі кліп”.

Пра тое, каб падаць заяўку на ўдзел у дзіцячым “Еўрабачанні”, дзяўчынка яшчэ не думала. Але пасля таго, як яе кліп з’явіўся ў інтэрнэце, абяцае падумаць пра гэта. Дарэчы, Ксюша не ведае, хто зрабіў яе зоркай Байнэта: “Відаць, гэта нехта з гуртка выклаў. Бо я сама не вылажывала”.

У песні “Я з вескі” Ксюша заклікае забараніць цыгарэты, алкаголь і міні-спаднічкі.

“Паліць я ніколі не спрабавала. Хаця і есць у класе некаторыя, якія паляць, для мяне гэта агідна, – тлумачыць сваю пазіцыю Ксюша. – А адна міні-спаднічка ў мяне есць, але я даўным-даўно яе апошні раз апранала. Зараз яна ляжыць у шафе, і я пра яе амаль забылася. Бо ў мяне прынцыпы! Я аддаю перавагу спадніцам да калена і сукенкам, а ўсе адзенне набываю з мамай”.

Хобі дзяўчынкі – музыка і маляванне.

Ксюша Дзягелька: “З беларускіх артыстаў мне вельмі падабаецца Ірына Дарафеева. А з замежных... Ну, калі мне спадабаецца музыка, я яе слухаю. Малюю ўсе, што мне падабаецца. У мяне дома есць нават масляныя карціны, якія я малявала сама. А вось граць на музычных інструментах пакуль што не спрабавала. Затое ў мяне есць аднакласнікі, з якімі мы збіраемся паспяваць, і там жа можна паспрабаваць граць”.

На сцяне дзяўчынцы ў “вКонтакте” новыя запісы з’яўляюцца кожную хвіліну. А крыху вышэй напісана, што Ксюша валодае рускай і беларускай мовамі. Еўрарадые папрасіла расказаць вершык па-беларуску: “Калі шчыра, нешта забылася зараз на ўсе вершы па-беларуску... А так... я не скажу, што я на беларускай мове размаўляю добра. Але я яе ведаю”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)