Общество
Таццяна Бублікава, «Тут і цяпер»

«У мяне к Лукашэнка праізашол ізьян» (відэа)

Рагінь — вёска няправільная. Тутэйшыя ў цэнтры паселішча паставілі крыж і прыладзілі зверху глобус. Яны купляюць хлеб на «вексель», а за грошы, кажуць, набываюць камп'ютары. Сяляне выпісваюць дзяржаўную прэсу ва ўсё большых маштабах, а Лукашэнку любяць усё менш.

Рагінь — старажытная вёска ў цэнтры Гомельскай вобласці. Па мерках БТ, гэта анамальнае для Беларусі сяло, бо ператварэнне вёскі ў аграгарадок ідзе семімільнымі крокамі, а народ усё адно не адчувае шчасця ад дзяржаўнага клопату.

Жыхары вёскі ад першых выбараў галасавалі за Лукашэнку. Зараз многія з іх не вераць прэзідэнту і не падтрымліваюць яго палітыку. Таго, хто ёсць яму альтэрнатывай, яны не шукаюць, бо заняты пошукамі альтэрнатывы каўбасе з натуральнага мяса.

Працяг артыкулу чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)