Общество
Фота Сяргея Гудзіліна, «Наша Нiва»

У Мінску раздавалі ежу беспрытульным (фота)

Амон не чапляўся. Тры дзясяткі абяздоленых змаглі падсілкавацца.

У суботу актывісты ініцыятывы «Ежа замест бомбаў» зладзілі бясплатную раздачу прадуктаў беспрытульным у Міхайлаўскім скверы сталіцы. Каля трох дзясяткаў людзей без пэўнага месца жыхарства змаглі бясплатна падсілкавацца.

Абышлося без эксцэсаў з боку сілавых структураў, хоць у мінулыя гады такія карысныя раздачы разганялі як «несанкцыянаваныя акцыі».

А сёлета, напярэдадні Дня Волі, спецназ уварваўся на канцэрт салідарнасці з міжнароднай ініцыятывай «Ежа замест бомбаў» у Мінску. было затрымана каля 100 чалавек, 15 трапілі на Акрэсціна.

Відаць з вышэйазначаных прычынаў шасцёра актывістаў, якія раздавалі ежу, прасілі не фатаграфаваць іх твары.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)