Общество

У Мінску пройдзе калядны кніжны кірмаш

Сустрэцца з любімымі беларускімі аўтарамі і разам з імі падсумаваць вынікі літаратурнага году можна 18 снежня падчас Каляднага кніжнага кірмашу. Падчас вечарыны будзе адкрыта выстава “Беларуская кніга 2009” і арганізаваны кніжны распродаж ад выдаўцоў.

Расклад вечарыны:

18:00 – 18:25 Анатоль Івашчанка, Бібліятэчка часопісу “Дзеяслоў”

18:25 – 18:50 Уладзімір Сіўчыкаў, выдавецтва “Радыёла-плюс”

18:50 – 19:15 Павал Мажэйка, Гарадзенская бібліятэка

19:15 – 19:30 адкрыццё выставы “Беларуская кніга 2009”

19:30 – 20:00 Валер Булгакаў, Віталь Рыжкоў, Наталка Бабіна, часопіс ARCHE і яго выдавецкая серыя

20:00 – 20:30 Вольга Гапеева, Арцём Кавалеўскі, Віктар Ываноў, Сяргей Календа, Міхась Башура, выдавецтва “Галіяфы”

20:30 – 21:00 Алесь Кудрыцкі, кнігарня Наша Ніва

21:00 – 21:30 Уладзімір Арлоў, выдавецтва Логвінаў

21:30 – 22:00 ZnaROCK, пазытыўны і драйвовы беларускі акустык SKA са скрыпкай

Калядная вечарына пройдзе 18 снежня па адрасе: г.Мінск, пр-т Машэрава, 8. Сярод удзельнікаў вечарыны будуць разыграныя каштоўныя прызы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)