Общество
Зміцер Лукашук, «Еўрарадыё»

«У Мінску людзі будуць збірацца кожны каля свайго пад’езда»

А таксама распавёў пра атаку на вэб-кашалькі, дзе збіралася дапамога рэпрэсаваным і папярэдзіў, каб грошай туды больш не слалі.

Еўрарадыё: Што здарылася з вэб-кашалькамі?

Дзіянаў: “У нас існавалі вэб-кашалькі пасля першых рэпрэсіяў, туды людзі дасылалі грошы на дапамогу рэпрэсаваным – на штрафы, на перадачы. Мы сабралі борльш за 20 мільёнаў беларусіх рублёў, але сёння на кашалікі пачалася спам-атака. Пачалі да нас прыходзіць паведамленні, што мы парушаем правы вэб-мані і таму мы разаслалі людзям паведамленні, каб туды больш не дасылалі грошы, бо нашыя кашальікі могуць заблакаваць і грошы мы, канешне, вернем, але яны там могуць знаходзіцца вельмі доўга”.

Еўрарадыё: Ці цяпер, на гэты момант, можна зняць гэтыя грошы?

Дзіянаў: “Грошай на гэтым рахунку заблакаваных няма, там цяпер нуль. Мы проста папярэджваем, каб больш туды грошай не дасылалі. Усе грошы ўжо знятыя і знаходзяцца на прыватным рахунку, а большасць гэтых грошай знаходзіцца ўжо ў нашых людзей”.

Еўрарадыё: Як гэтыя грошы будуць трапляць да тых, хто іх патрабуе на выплату штрафаў і г.д.?

Дзіянаў: “Грошы будуць перададзеныя праваабаронцам, якія працуюць з рэпрэсаванымі. У нас у групе есць тэлефоны і адрасы, куды трэба звяртацца аштрафаваным і людзям, якім патрэбна дапамога пасля рэпрэсіяў”.

Еўрарадыё: Ці ёсць меркаванні, адкуль пайшла гэтая спам-атака?

Дзіянаў: “Варыянтаў шмат, гэта магла арганізаваць улада, гэта маглі арганізаваць якія-небудзь сілы, якія дзейнічаюць супраць Беларусі”.

Еўрарадыё: Ці будзеце працягваць нейкім чынам усе ж збіраць грошы для рэпрэсаваных?

Дзіянаў: “Грошы будуць збірацца і надалей. Калі трэба, то мы адкрыем некалькі рахункаў. Калі адзін будуць блакаваць, то мы будзем преводзіць грошы на іншы рахунак. Як мы ужо казалі, супраць онлайна такім чынам змагацца вельмі складана. У іх нічога не атрымаецца”.

Еўрарадыё: Якія планы на заўтрашнюю сераду?

Дзіянаў: “У рэгіёнах людзі збірацца на галоўных плошчах. А ў Мінску людзі будуць збірацца кожны каля свайго пад’езда свайго ж дома. Пасля ісці у ЖРЭА свайго раёна і пасля ў галоўныя кропкі свайго раёна. Нашыя карыстальнікі палічылі па Мінску дзевяць такіх кропак раённых. Мы вырашылі дзейнічаць па-іншаму, бо ў Мінску ідзе жосткі разнгон. Не цэнтралізавана, а кожны ў сваім раёне, так яны будуць знаёміцца, атрымліваць інфармацыю адзін ад аднаго. Сёння мы пададзім інфармацыю таксама, каб нашыя карыстальнікі бралі з сабой камеры, тэлнефоны з камерамі. Пасля фатаздымкі будуць дасылацца жураналістам”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)