Общество
Яўген Бяласін, «Еўрарадыё»

У Мінску адмянілі «Сабачае сэрца» ў пастаноўцы Валерыя Залатухіна

Пра гэта паведаміў сам народны артыст Расіі пасля аншлагавага спектаклю ў Брэсце.

Валерый Залатухін: "У маіх планах быў спектакль ў Мінску, але знік. Адмяніўся спектакль. Напэўна, прычына не ў гледачу, бо ў нас ўсюды аншлаг, і 11 апошніх пастановак у Расіі, і ва Ўкраіне, і тыя спектаклі, што былі ў Беларусі. Нейкая другая прычына".

Антрэпрызу паспелі паказаць у Наваполацку і Гродне, ёсць яшчэ дамовы на паказ у Слуцку і Баранавічах. Ставім гэта, таму што актуальна, кажа Валерый Залатухін:

"Прарваліся Шарыкавы, куды ад іх падзецца. Яны кіравалі дзяржавай. Ад Шарыкава пазбавіцца няпроста. Гэта — спадчына. Нездарма кажуць: “саўкі”. Вось гэтая нацыя “саўкоў” — гэта і ёсць нацыя шарыкавых".

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)