Общество
Сяргей Гудзілін, фота аўтара, «Наша Ніва»

У Мінску адкрылася выстава экспанатаў з турмы Валадаркі

У Доме-музеі першага з’езда РСДРП экспазіцыя «Ульянаў-Ленін: паплечнікі і апаненты». Разынка: рэканструяваная камера Валадаркі.

Рэканструкцыя камеры з мінскай Валадаркі

Асабістыя рэчы дзеячоў бальшавіцкага руху

Шыльда на дзвярах камеры з Валадаркі, якія ўдалося знайсці падчас рамонту

Экспазіцыйны стэнд Ульянава-Леніна

Кайданкі і зэдлік з Валадаркі. Можа, на ім сядзеў і Колас?

Наведвальнікі выставы

Кубак, лыжка і талерка з мінскай турмы часоў Расійскай імперыі

Копія турэмнага партрэта Дзяржынскага

Выстава адбываецца ў межах Дзен Санкт-Пецярбурга ў Мінску сумесна з мемарыяльным музеем "Разначынны Пецярбург". На ей былі прадстаўленыя арыгінальныя прадметы часоў Кастрычніцкай рэвалюцыі з фондаў Мемарыяльнага музея "Разначынны Пецярбург" і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Каларыту выставе дадае адноўленая турэмная камера, у якой прадстаўленыя арыгінальныя рэчы са знакамітай мінскай Валадаркі. Дзверы камеры, ложак, кубкі, кайданы... Гэтыя рэчы музею ўдалося здабыць падчас рамонту Валадаркі. У камерах падобнага тыпу адбывалі пакаранні рэвалюцыйныя дзеячы і ў пачатку стагоддзя, і ў гады сталінскага тэрору.

Вось толькі ні Ленін, ні Сталін, шматлікімі партрэтамі якіх аздобленая выстава, у Пішчалаўскім замку не сядзелі. Затое сядзелі там "за палітыку" паўстанцы Каліноўскага, адзін з пачынальнікаў нашай новай літаратуры Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, пісьменнікі Якуб Колас, Алесь Гарун, Карусь Каганец, сябры Беларускай Сацыялістычнай Грамады і іншых рэвалюцыйных партый... А пасля — тысячы беларусаў-ахвяраў сталінскага тэрору, што вырас з дзейнасці "Леніна і паплечнікаў". Але на выставе пра гэта — ані слова.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)