Политика

У Мінску адбудзецца канферэнцыя «Удзел грамадзянскай супольнасці ў ініцыятыве Усходняга партнёрства»

22 красавіка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау адбудзецца канферэнцыя «Удзел грамадзянскай супольнасці ў ініцыятыве Усходняга партнёрства».

Чаму паўстала неабходнасць правядзення канферэнцыі?

Удзел у ініцыятыве Усходняга партнёрства з’яўляецца важным як для ўсёй краіны ў цэлым, так і для грамадзянскай супольнасці Беларусі. Напрыканцы сакавіка Еўрапейская Камісія ў рамках Усходняга партнёрства прапанавала ўсім зацікаўленым бакам абмеркаваць арганізацыю, структуру і функцыі Форума грамадзянскай супольнасці. Асноўнай задачай такога Форума з’яўляецца развіццё кантактаў паміж арганізацыямі і падтрымка іх дыялога з органамі дзяржаўнай улады.

У Еўракамісіі няма гатовых адказаў і мадэляў, таму ўсе актыўныя гульцы з 6 усходніх краін-суседзяў маюць рэальны шанец паўплываць на канчатковую версію праграмы, падпрацаваўшы яе "пад сябе". Меркаванні і прапановы наконт стварэння Форума грамадзянскай супольнасці павінны быць прадстаўлены Еўрапейскай Камісіі не паздней за 25 красавіка.

Мэты канферэнцыі:

- актыўнае далучэнне грамадзянскай супольнасці Беларусі да ініцыятывы Усходняга партнёрства;

- стварэнне пляцоўкі для адкрытага дыялога паміж прадстаўнікамі дзяржаўнай улады, Еўрапейскай Камісіі і грамадзянскай супольнасці Беларусі;

- прадстаўленне і абмяркаванне ідэй і падыходаў да фармавання і ролі Форума грамадзянскай супольнасці ў рамках Усходняга партнёрства.

Удзельнікі:

Эксперты і лідэры беларускіх грамадскіх аб'яднанняў і іншых недзяржаўных арганізацый, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Адміністрацыі прэзідэнта РБ, Дэлегацыі Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі.

Арганізацыйны камітэт:

• Таццяна Пашэвалава, ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый”

• Міраслаў Кобаса, АГА “Фонд імя Льва Сапегі”

• Ірына Сухій, ГА “Экадом”

• Ірына Жыхар ГА “Беларуская арганізацыя працоўных жанчын”

• Улад Вялічка, ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ”

• Алена Танкачова, Фонд Развіцця Прававых Тэхналогій (Украіна), Установа “Цэнтр прававой трансфармацыі” (Беларусь)

Запрашаем журналістаў да супрацоўніцтва пры асвятленні працы і вынікаў Канферэнцыі. Для журналістаў будуць падрыхтаваны дадатковыя інфармацыйныя матэрыялы.

УВАГА!

Калі Вы маеце намер узяць удзел у Канферэнцыі, неабходна атрымаць акрэдытацыю да 21 красавіка 2009 г. Калі ласка, звяртайцеся да прэс-сакратара канферэнцыі Алесі Белановіч па электронной пошце alesja.bel@gmail.com і тэлефоне + 375 29 8786779.

Дадатковую інфармацыю (папярэднюю праграму, артыкулы экспертаў па ініцыятыве Усходняга партнёрства) можна знайсці на сайце www.eurobelarus.info

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)