Общество
Ягор Марціновіч, «Наша Ніва»

У Мінск пачынае лётаць іспанскі лаўкост Vueling

З 2 чэрвеня іспанская бюджэтная авіякампанія Vueling пачынае рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск - Барселона.

Самалеты будуць летаць адзін раз на тыдзень, па нядзелях. З Беларусі можна выляцець а 6-й раніцы, а з Іспаніі — а 1-й ночы. Дарога займае тры з паловай гадзіны.

Мінімальны тарыф складае 150 еўра, але недарагія білеты ўжо раскупленыя на ўсе дні, апроч 2 чэрвеня.

Засталіся квіткі толькі па 410 еўра ў адным накірунку. Дарэчы, багаж аплочваецца асобна.

Для параўнання, з "Белавіяй" адляцець з Мінска ў Барселону можна два разы на тыдзень ад 270 еўра ў адным накірунку.

А вось з суседняй Вільні ў аэрапорт непадалеку ад Барселоны ў чэрвені можна даляцець за 120 еўра.

* * *

Vueling — бюджэтная авіякампанія, заснаваная ў 2004 годзе. Другі па велічыні авіяперавозчык Іспаніі. Базуецца ў Барселоне, дадатковыя вузлы знаходзяцца ў Більбаа, Мадрыдзе, Амстэрдаме, Фларэнцыі, Парыжы, Рыме, на Ібіцы і ў іншых гарадах. Самалеты Vueling летаюць па ўсей Еўропе — ад Лісабона да Масквы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)