Общество

У Менску прайшоў пікет за дэкрыміналізацыю марыхуаны. Фотафакт

Актывісты нагадалі пра 15000 беларусаў, пазбаўленых волі за парушэньні заканадаўства, зьвязаныя з абаротам наркотыкаў.

Тут і далей фота Уладзі Грыдзіна, Радыё Свабода

У Менску прайшоў пікет за дэкрыміналізацыю марыхуаны і лёгкіх наркотыкаў, паведамляе Радыё Свабода.

Актывісты зьвярнулі ўвагу, што цяпер больш за 15 000 беларусаў пазбаўленыя волі за парушэньні заканадаўства, зьвязаныя з абаротам наркотыкаў, што ў турмах знаходзяцца нават за ўжываньне наркотыкаў. Пры гэтым актывісты выступаюць супраць сынтэтычных наркотыкаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)