«У медыцыне застаецца 2 чалавекі з групы?»

«Усе ілгуць» – кажа мудры доктар Хаўз. Тым часам добры доктар Айбаліт моўчкі ратуе жыццё ўсім ахвотным. А сотні юнакоў і дзяўчат сядзяць па хатах і мараць стаць ці доктарам Хаўзам, ці доктарам Айбалітам.

Чым толькі іх ні пужалі: і заробак нізкі, і праца няўдзячная, і размеркаванне ў Ёцавічы на трыццаць гадоў – усё роўна бяруцца аднекуль маладыя доктары і доктаркы, а медыцына трымаецца ў топе самых папулярных прафесій.

Таня ВАЛУЕВІЧ: “Трэба прайсці інтэрнатуру + 2 гады размеркавання і валіць падалей з гэтай дзяржавы”

Таня – вось-вось-вось амаль што выпускніца БДзМУ. Факультэт – педыятрыя, кафедра рэаніматалогіі.

Чаму медыцына? “У школе шмат думала: куды пайсці, кім быць – юрыстам, эканамістам? Потым дакладна вырашыла – буду доктарам! Заўсёды падабаліся прыродазнаўчыя навукі, тым больш прафесія высакародная – дапамагаць людзям! Ну, і дыплом – гэта толькі пачатак. Трэба яшчэ доўга вучыцца, усё жыццё. І добра, што шмат спецыялізацый, калі не спадабаецца адзін напрамак, можна перакваліфікавацца. Калі паступіла, было шмат радасці і хвалявання”.

І што ўнівер? “Ва ўніверсітэце адразу ж зразумела, што гэта – маё. Усё вельмі падабалася, вучыцца не вельмі складана, да і не спаць па начах – звыкаешся. Адзінае – зашмат непатрэбных гуманітарных прадметаў. Усё чакала, калі пачнецца практыка.

А практыка расчаравала: вось калі бачныя ўсе дзіркі ў сістэме, адукацыі і медыцыне. Усё больш людзей пачынае пытацца, навошта ты ўвогуле пайшоў у медыцыну? Нізкі заробак, няправільная сістэма, дурное начальства, няўдзячная праца, хамскія адносіны з боку грамадства...

З першага курсу мяне вабіла навука, сёння за плячыма шмат прац, публікацый, выступленні і перамогі на канферэнцыях, у Германіі, Славакіі, Расіі. Дыпломы, алімпіяды, лаўрэатства на дзяржаўным конкурсе. Але ўсё гэта толькі за свой кошт, універу нібы ўсё роўна, нават надбаўку якую не заплацяць. Толькі ў газеце потым можна прачытаць, як чый-небудзь блатны сынка паехаў на стажыроўку ад універсітэту...”

І размеркаванне, канешне ж. “Вы, пэўна, чулі пра размеркаванне ў публікацыі нашага былога рэктара. Нічога не можа быць гарантавана – нават калі ўнівер усё зробіць “па чэсці”, потым з’явяцца людзі з міністэрства – і ўсё, хана.

Але ж, мабыць, у гэтым годзе ўсё будзе больш сумленна. Хаця большасць усё роўна накіруюць у паліклінікі па месцы жыхарства. Ніхто не глядзіць на твой бал, калі прыехаў з раёну – ты абавязаны туды вярнуцца. А так трэба прайсці інтэрнатуру + 2 гады размеркавання і валіць падалей з гэтай дзяржавы.

Чула ад калег, што праз 10 год з выпуску ў медыцыне застаецца 2 чалавекі з групы ў 15 чалавек. І яшчэ нехта ад’язджае за мяжу. Не дзіўна, што набор усе павялічваюць, а дактароў патрэбна ўсе больш і больш”.

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)