Общество
Таццяна Уласенка

У Курапатах ушанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій

У Курапатах 29 ліпеня адбылося традыцыйнае ўшанаванне памяці пакутнікаў Беларусі, ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Уладзімір Содаль падчас прамовы

Сябры секцыі «Мемарыял», «Маладога Фронту», Руху Салідарнасці «Разам», а таксама грамадскія актывісты Уладзімір Содаль, Галіна Сіўчык, Уладзімір Ханжанкоў, Мікола Бамбіза, Ніна Багінская ўсклалі кветкі, запалілі знічкі, праспявалі малітву «Магутны Божа».

Маладафронтаўка Ганна Шаруба падчас выступу ля крыжоў пакуты нагадала прысутным аб тым, што «сёння сярод палітвязняў за кратамі знаходзяцца і актывісты, якія баранілі Курапаты. Гэта Алег Гнедчык, Васіль Парфянкоў, Зміцер Дашкевіч, Павал Севярынец і іншыя. Жахлівыя праблемы нашай мінуўшчыны зараз адгукнуліся ў грамадстве. Таму мы павінны памятаць і дапамагаць маральна сённяшнім палітвязням, а таксама штомесяц наведваць беларускі некропаль — Курапаты».

Сакратар секцыі «Мемарыял» Ганна Шапуцька выказала спадзяванне, што «ў Курапаты прыйдуць родныя і сябры палітвязняў, бо нам усім трэба шукаць магчымасці да кансалідацыі і падтрымкі адзін аднаго». Яна таксама запрасіла на наступную акцыю ў Курапатах, якая адбудзецца 29-га жніўня а 18.00.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)