У Курапатах штотыдзень будуць ладзіцца бесплатныя экскурсіі

Кожную суботу а 12-й гадзіне вядомыя гісторыкі, археолагі, краязнаўцы, экскурсаводы праводзяць для ўсіх цікаўных бясплатныя экскурсіі па ўрочышчы Курапаты.

Заўтра, 15 красавіка, напярэдадні Вялікадня экскурсію правядзе гісторык Юрась Бачышча.

Збор а 12-й гадзіне каля Крыжа Пакутаў.

Курапаты — сумна вядомае месца масавых расстрэлаў 1937-1941 гг., сімвал сталінскіх рэпрэсій у Беларусі. Падрабязней з яго гісторыяй можна азнаёміцца праз віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі.

Даведкі па тэлефоне: 80 (29) 571-26-11

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)