Скандалы

Салідарнасць, фота svaboda.org

У Курапатах ізноў зносяць крыжы

На гэты раз — уздоўж МКАД.

13 красавіка ў Курапатах знеслі металічныя крыжы, што стаялі ўздоўж МКАД, паведамляе Радыё Свабода.

У суботу ва ўрочышчы праўладныя арганізацыі ладзяць суботнік. На месцы дэмантаваных крыжоў цяпер высаджаваюць дрэвы.

Так выглядала мяжа урочышча тыдзень таму

Паводле дзяржаўнага агенцтва БЕЛТА, сёння ў Курапатах прайшоў суботнік «па прыбіранні і добраўпарадкаванні».— Гэта нашая традыцыйная акцыя перад Вялікднем і Радуніцай», — сказаў старшыня Мінскага абласнога абʼяднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі.

Нагадаем, што 4 красавіка ўлады знеслі ў Курапатах 70 крыжоў, што справакавала гучны скандал. Сітуацыю ў Курапатах пракаментавалі у МЗС, Каталіцкім касцёле і БПЦ, на гэтую тэму выказаліся дэпутаты парламента.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.1(49)