Общество

У інтэрнэце з’явіліся фотаздымкі, як Ніна Багінская паліла савецкі сцяг каля КДБ

Паводле затрыманай, супрацоўнікі дзяржбяспекі і міліцыянты абыходзіліся зь ёй карэктна.

Калі актывістка патлумачыла спэцслужбам, навошта спаліла сьцяг, супрацоўнікі КДБ выклікалі да яе псыхіятра.

Фота з Facebook Ганны Шапуцька

Грамадзкую актывістку Ніну Багінскую, якую былі затрымалі ўвечары 1 жніўня пасьля спаленьня чырвонага сьцягу каля будынку КДБ, ў ноч на 2 жніўня вызвалілі з Цэнтральнага РУУС, склаўшы на яе пратакол.

Пра гэта Ніна Багінская паведаміла карэспандэнту Свабоды.

— У КДБ было ўсё вельмі проста: мяне затрымалі, пагаварылі. Я патлумачыла, чаму спаліла чырвоны сьцяг зь сярпом і молатам — бо гэта сьцяг, пад якім забівалі мільёны людзей, рабілі генацыд беларусаў. І што 1 жніўня правяла сваю акцыю, таксама патлумачыла — бо ў гэты дзень ў 1937 годзе тут, ў дворыку турмы «амэрыканкі» палілі кнігі нашых беларускіх пісьменьнікаў і паэтаў, якія мы ужо ніколі не прачытаем. Мяне слухалі і выклікалі для размовы са мной псыхіятра. Той са мной пагаварыў і пасьля я чула, як ён сказаў ім: «Тут усё нармальна».

Тады мяне адвезьлі ў Цэнтральны РУУС, склалі пратакол аб маіх дзеяньнях і пакінулі сабе бутэлечку з газай, якім я змачыла сьцяг, каб добра гарэла. Відаць, пакіінулі, як рэчавы доказ. Але мне нічога не сказалі — будуць заводзіць справу ці не.

Для «Свабоды» Ніна Багінская патлумачыла свой учынак:

— Не зьбіраюся цярпець той прамаскоўскі вэрхал, які творыцца ў Беларусі. У Менску стаяць помнікі Леніну і Калініну, гэтым забойцам беларускага народу, а помніка Каліноўскаму дагэтуль паставіць ня можам. Я хацела паказаць прыклад таго, што са злом трэба змагацца, а не патураць яму.

Пэнсіянэрка Ніна Багінская вядомая актыўным удзелам ў пратэстных акцыях, на якіх яе неаднаразова затрамлівалі міліцыянты. У тым ліку Ніна Багінская адна выходзіла з бел-чырвона-белым сьцягам, які лічыць сапраўдным дзяржаўным сьцягам Беларусі.

Паводле Ніны Багінскай, у КДБ і Цэнтральным РУУС Менска зь ёй абыходзіліся карэктна.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)