Общество
horki.info , фота Галіны Буднай

У Горках вецер знёс аўтобусны прыпынак і перакінуў яго праз плот

Цяпер канструкцыя ляжыць у прыватным гародзе.

Моцны вецер, які сення бушуе на тэрыторыі Горак, вырваў з коранем навес на аўтобусным прыпынку, перакуліў яго і закінуў праз плот суседняга дома.

Цяпер канструкцыя ляжыць у прыватным гародзе.

Цікава, што самаробныя цяпліцы, якія мясцовыя жыхары часта робяць з падручных матэрыялаў, трымаюцца трывала. Новы прыпынак з металу і пластыку аказаўся для стыхіі больш зручнай здабычай.

Гаспадар дома, дзе цяпер ляжыць прыпынак, вельмі здзівіцца нечаканаму падарунку.

Суседні прыпынак яшчэ трымаецца, хоць выглядае даволі пашкоджаным.

Як паведамляе Горацкая метэастанцыя, вецер у нашым рэгіене сення паўночна-заходні і дасягае 5-10 м/с, парывы – да 15-18 м/с.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)