Общество

У Гомлі не маглі знайсці журналістку, якую ўчора пасадзілі ў ізалятар

У Гомлі пад вечар 4 верасьня зьнікла журналістка Ларыса Шчыракова. Трэцяга верасьня яе пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня — па невядомай прычыне, піша Радыё Свабода.

Ларыса Шчыракова перад затрыманьнем 29 жніўня

4 верасьня ў Гомлі меўся быць суд над журналісткай Ларысай Шчыраковай, якую затрымала міліцыя. Трэцяга верасьня Шчыракова зьнікла, і пад вечар калегі даведаліся, што зь невядомай прычыны яна ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Шчыракова адна выхоўвае 13-гадовага сына.

Сёньня ў судзе Гомельскага раёну меўся адбыцца суд. Стала вядома, што Шчыракову абвінавачваюць па артыкуле за несанкцыянаванае мерапрыемства. Калегі і сябры да 16.00 стаялі ў судзе, каб дачакацца паседжаньня.

А 16-й гадзіне памочнік старшыні суду абвясьціла, што паседжаньне будзе выязное, у будынку аддзелу ўнутраных спраў Гомельскага раёну. Сябры і калегі Шчыраковай паехалі туды.

У будынак нікога не пусьцілі. Міліцыянт заявіў, што журналістка тут і яе хутка будуць судзіць. Але каля 18.00 міліцыянт выйшаў да будынку і заявіў, што ня ведае, дзе Шчыракова, і што цяпер яе ў будынку аддзелу міліцыі няма.

Дзе яна — невядома. Ад маці журналісткі стала вядома, што няма і яе аўтамабіля, а дома сядзіць замкнуты яе сабака — ключоў ад жытла няма ні ў кога, апроч журналісткі.

Паводле адміністрацыйнага заканадаўства маці, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, не падлягаюць адміністрацыйнаму арышту.

***

Позна ноччу Ларыса Шчаракова знайшлася. Яе вызвалілі з ізалятара. Пра гэта журналістка паведаміла ў Фэйсбуку:

«Сябры, я на волі. Ноч і паўдні правяла ў ізалятары. Склалі два пратаколы па 23.34 і 23.4 (непадпарадкаванне). Ужо сення пасля суду склалі пратакол па 22.9. Дзякуй усім хто клапаціўся, дзяжурыў ля суду і РАУСу, падтрымліваў сваякоў. Верым, можам, пераможам!», — напісала Ларыса Шчаракова.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.7(9)