Общество
Святлана Мяцёлкіна

У дзень горада мінчан павіншавалі з памылкай (фотафакт)

Па мінскім метро курсіруе электрапоезд з віншавальным надпісам да Дня горада. Вось толькі памылка пры перакладзе на беларускую мову робіць гэтае віншаванне даволі двухсэнсоўным.

«Расквітай штодня» – значыцца на вагоне электрапоезда. Трэба думаць, такім чынам замест беларускага «квітней» аўтары надпісу пераклалі рускае слова «расцветай».

Хаця, можа, чыноўнікі хацелі сказаць нешта іншае? І хоць слова «расквітай» у нашай мове няма, затое ў пяцітомным тлумачальным слоўніку беларускай мовы знайшлося падобнае слова «расквітацца» – «расплаціцца за што-небудзь, аддаць доўг каму-небудзь». Дык, можа, такім чынам нам хацелі нагадаць пра даўгі, якія нашай краіне сплачваць штодня яшчэ вельмі доўга? Хочацца верыць, што не 945 гадоў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)