У Брэсце актывісты каранавалі пудзіла Лукашэнкі (фота)

Пакуль у Мінску адбывалася інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі на чарговы тэрмін, у Брэсце актывісты дэмакратычнай супольнасці "каранавалі" пудзіла ў рамках акцыі "21 студзеня – Міжнародны дзень самазванца".

Месца для акцыі было абрана невыпадкова, менавіта каля "Цэнтральнага рынка" ў момант прэзідэнцкай кампаніі адбываліся асноўныя падзеі па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты і непасрэдна сама агітацыя за кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Таму, як адзначаюць самі актывісты, гэта сімвалічнае месца.

Пачалася акцыя ў 13.30. Да пудзіла была прыстаўлена хакейная клюшка, плакат з надпісам, які паведамляў гараджанам, што сёння "Міжнародны дзень самазванца", каля ботаў надпісы "лізаць тут", галаву ўпрыгожвала карона з дэталяў шапкі шута ды сучаснага дзяржаўнага герба краіны. На працягу 20 хвілінаў жыхароў Брэста вітала "каранаванае" пудзіла кіраўніка краіны.

Супрацоўнікі міліцыі, якія дзяжурылі ў гэтым раёне, скруцілі рэчы і забралі з сабою.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)