Общество

У Берлiне зрабiлi аперацыю Віталю Тысеву, якому беларусы збiралi грошы

Паводле нямецкіх хірургаў з клінікі «Шарытэ»: прайшло паспяхова.

У берлінскай клініцы «Шарытэ» правялі аперацыю беларусу Віталю Тысеву. Пра гэта паведаміла ягоная апякунка, былая лекарка з Украіны Вілена. Паводле нямецкіх хірургаў, аперацыя прайшла паспяхова, паведамляе Радыё Свабода.

Шмат гадоў таму ў Віталя Тысева была траўма хрыбта. Але яна дазваляла яму жыць і працаваць. Складанасці пачаліся ў 2020 годзе, калі арышт у ізалятары справакаваў запаленне.

Берлінская клініка «Шарытэ» пагадзілася прыняць беларуса і зрабіць аперацыю. Цана — 55 100 еўра, і на гэтую суму таксама збіраюць ахвяраванні.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(14)